Przejdź do głównej treści

Оўпэн-кол для фатографаў на Copenhagen Photo Festival 2027

1 września 2026
15 — 21 listopada 2027
Copenhagen, Dania
215

Капенгагенскі фестываль фатаграфіі шукае аўтараў для персанальных выстаў на тэму свабоды

Капенгагенскі фестываль фатаграфіі запрашае фатографаў і візуальных мастакоў з усяго свету падаць заяўкі на ўдзел у галоўнай выставачнай праграме 2027 года. Тэма будучага сезона — Frie hænder | Free Hands (Свабодныя рукі).

Арганізатары прапануюць паразважаць пра тое, як выяўляецца наша свабода і творчая сіла ў сучасным свеце праз медыум фатаграфіі. Тэма закранае пытанні самастойнасці, адсутнасці цэнзуры, магчымасці інтэрпрэтаваць каштоўнасці і мары без абмежаванняў, а таксама ролі чалавечага позірку і прысутнасці ў эпоху аўтаматызацыі выяў.

Усяго журы адбярэ 10 праектаў. З іх 3–5 аўтараў атрымаюць магчымасць стварыць персанальныя выставы ў супрацоўніцтве з куратарскай камандай фестывалю, а астатнія будуць прадстаўлены ў статусе адзначаных удзельнікаў. Усе дзесяць фіналістаў будуць запрошаны на анлайн-інтэрв'ю ўвосень 2026 года.

Умовы ўдзелу:

  • Падаць заяўку могуць мастакі і фатографы, якія працуюць у любых жанрах фатаграфіі і гатовы да эксперыментальных фарматаў экспазіцыі.
  • Прадугледжаны арганізацыйны ўзнос за падачу заяўкі ў памеры 215 DKK (дацкіх крон).
  • Пераможцы атрымаюць шырокую прамоцыю на платформах фестывалю і магчымасць рэалізаваць уласную суправаджальную праграму (артыст-токі, варкшопы або экскурсіі).