Przejdź do głównej treści

Оўпэн-кол Grounding the Cloud: экалагічны ўплыў лічбавых тэхналогій

14 września 2026
Holandia
30 000 EUR

Нідэрландскі фонд падтрымае праекты на стыку лічбавай культуры і экалогіі грантамі да 30 000 еўра

Нідэрландскі фонд творчых індустрый (Creative Industries Fund NL) абвясціў прыём заявак на другі конкурс Grounding the Cloud. Ініцыятыва накіравана на падтрымку праектаў у сферы лічбавай культуры, якія даследуюць экалагічны след віртуальных даных, прапануюць рашэнні для яго зніжэння або ствараюць устойлівыя альтэрнатывы.

Да ўдзелу запрашаюцца дызайнеры, даследчыкі, распрацоўшчыкі і калектывы, якія працуюць з тэмамі нізкатэхналагічных рашэнняў (low-tech), рэгенератыўнай культуры, паўторнага выкарыстання састарэлага абсталявання і адказнага спажывання рэсурсаў у лічбавым асяроддзі.

Фінансаванне можа быць выкарыстана на мастацкае і змястоўнае развіццё, даследаванні, калабарацыі, абмен ведамі, прэзентацыю і дакументаванне праектаў. Максімальная працягласць праекта складае адзін год.

Падаць заяўку могуць індывідуальныя аўтары і калектывы, зарэгістраваныя ў якасці юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў у Каралеўстве Нідэрланды.

Для патэнцыйных заяўнікаў пройдуць дзве анлайн-кансультацыі на англійскай мове:

  • 6 жніўня 2026 года а 16:00 па мінскім часе
  • 3 верасня 2026 года а 16:00 па мінскім часе