Przejdź do głównej treści

Outdoor Art Lab — рэзідэнцыя для сучаснага цырка і мастацтва ў публічнай прасторы

20 lipca 2026, 23:59 CEST
Split, Chorwacja
Bezpłatnie
1 000 EUR

Outdoor Art Lab — рэзідэнцыйная праграма ад Cirkus Kolektiv у Спліце, прысвечаная мастацтву ў адкрытых і публічных прасторах. Праграма засяроджаная на даследаванні, эксперыменце і стварэнні прац, якія звязаныя з канкрэтным месцам, яго кантэкстам і супольнасцю. Фінальны гатовы твор або прэм’ера не абавязковыя: галоўная мэта — даць час і прастору для развіцця ідэй.

Для каго: мастакі(-чкі) і калектывы з Еўропы, якія працуюць у сферах:

  • Сучасны цырк;
  • Мастацтва ў публічнай прасторы;
  • Перформанс;
  • Міждысцыплінарныя практыкі;
  • Візуальнае мастацтва і сумежныя дысцыпліны.

Падавацца могуць мастакі(-чкі), якія легальна жывуць у Еўропе або маюць грамадзянства адной з еўрапейскіх краін.

Фокус праграмы:

  • Даследаванне публічных прастораў Спліта;
  • Праца з гарадскім кантэкстам;
  • Супраца з мясцовымі мастакамі(-чкамі) і супольнасцямі;
  • Развіццё праектаў для канкрэтных месцаў;
  • Пошук новых формаў сучаснага цырка і мастацтва ў адкрытай прасторы.

Калі: студзень — кастрычнік 2027 года. Працягласць рэзідэнцыі — 14 дзён.

Прапануецца:

  • Працоўная і вытворчая падтрымка;
  • Зваротная сувязь і суправаджэнне падчас даследавання;
  • Магчымасці для прафесійных кантактаў;
  • Прасоўванне і бачнасць праекта;
  • Арганізацыя публічнай прэзентацыі;
  • Мадэраваная размова з аўдыторыяй;
  • Арганізацыя майстар-класа для мясцовай супольнасці;
  • Фінансавая падтрымка да 1000 EUR на дарогу, пражыванне і вытворчыя выдаткі.

У залежнасці ад развіцця праекта можа з’явіцца магчымасць паказаць працу падчас Split Calling Festival у кастрычніку 2027 года.