«Прадмет, архіў і горад» — практыкум па фатаграфіі з Вольгай Бубіч ад прасторы FemHUB Bridging Cultures
«Прадмет, архіў і горад» — серыя з трох заняткаў з Вольгай Бубіч, прысвечаная фатаграфіі як спосабу даследавання памяці, штодзённасці і гарадской прасторы. Разам з Вольгай удзельніцы* будуць даследаваць, як штодзённасць, асабісты архіў і гарадское асяроддзе могуць стаць матэрыялам для стварэння ўласнай фатаграфічнай серыі.
Для каго: жанчыны* і небінарныя людзі, якія цікавяцца фатаграфіяй, фотакнігамі і візуальным мастацтвам. Практыкум падыходзіць тым, хто хоча выкарыстоўваць фатаграфію як інструмент даследавання, рэфлексіі і мастацкага выказвання.
Калі: 21 ліпеня, 28 ліпеня і 4 жніўня 2026 года. Па аўторках а 19:00.
Кожная сустрэча ўключае:
• Кароткае ўвядзенне ў тэму;
• Знаёмства з працамі сучасных фатографак;
• Разгляд фотакніжных праектаў;
• Творчае заданне для самастойнай працы.
Пра вядучую:
Вольга Бубіч — эсэістка, фатографка і куратарка. Калекцыянуе фотакнігі, распрацоўвае аўтарскія курсы па візуальнай камунікацыі, мастацтве і памяці, сярод якіх «Памяць, лес і мы ў ім» і «(Не) цікавей за сцяну і крэсла». Аўтарка зборніка эсэ Memory Landscapes (DAAD/ICORN, 2025). Куратарка і ўдзельніца персанальных і калектыўных выстаў у Германіі, Італіі, Швецыі, Вялікабрытаніі, Сакартвела і Аргенціне.
Мовы: беларуская, украінская і англійская — у залежнасці ад складу групы.