Prague Literary Residency for Writers and Translators Two-month residency in Prague for international authors and translators
https://www.prahamestoliteratury.cz/2027-prague-creative-residency/
Title — BE
Prague Literary Residency — 2-месячная рэзідэнцыя для пісьменнікаў(-ц) і перакладчыкаў(-ц)
Subtitle — BE
Рэзідэнцыя ў Празе для замежных аўтараў(-ак), драматургаў(-інь) і перакладчыкаў(-ц), якія хочуць працаваць над літаратурным праектам і далучыцца да мясцовага літаратурнага жыцця.
Slugprague-literary-residency-writers-translators-2027
Excerpt — BE
Prague City of Literature абвяшчае open call на творчыя рэзідэнцыі 2027 года. Удзельнікі(-цы) атрымаюць пражыванне ў Празе, пакрыццё дарогі і стыпендыю 15 000 CZK у месяц.
Content — BE
Для каго:
Замежныя пісьменнікі(-цы), драматургі(-іні) і літаратурныя перакладчыкі(-цы), якія хочуць працаваць над творчым праектам у Празе.
Патрабаванні:
- Базавае веданне англійскай мовы;
- Для пісьменнікаў(-ц) — мінімум адна апублікаваная кніга, не self-published, або дастатковая колькасць публікацый у анталогіях і літаратурных часопісах;
- Для драматургаў(-інь) — дзве апублікаваныя або пастаўленыя радыёп’есы ці адна прафесійна пастаўленая або апублікаваная тэатральная п’еса;
- Для перакладчыкаў(-ц) — мінімум адзін пераклад твора чэшскага(-ай) аўтара(-кі);
- Гатоўнасць працаваць над тэкстам падчас рэзідэнцыі;
- Інтарэс да Прагі і мясцовага культурнага кантэксту;
- Гатоўнасць удзельнічаць у літаратурным жыцці горада: чытаннях, сустрэчах са студэнтамі, размовах і іншых падзеях.
Аўтары(-кі), якія ўжо атрымлівалі гэтую стыпендыю раней, не могуць падавацца паўторна.
Пра рэзідэнцыю:
Prague City of Literature — праект Прагі як UNESCO Creative City of Literature. Рэзідэнцыя дае магчымасць жыць і працаваць у цэнтры Прагі, дзе гістарычная архітэктура спалучаецца з сучасным гарадскім жыццём.
У 2027 годзе праграма прапануе 2-месячныя рэзідэнцыі ў наступныя перыяды:
- Студзень — люты;
- Сакавік — красавік;
- Травень — чэрвень;
- Ліпень — жнівень;
- Верасень — кастрычнік;
- Лістапад — снежань.
Прапануецца:
- Пражыванне;
- Пакрыццё дарогі;
- Стыпендыя 15 000 CZK у месяц — прыкладна 600 еўра;
- Магчымасць удзелу ў літаратурных падзеях Прагі.
Важна:
Падчас рэзідэнцыі або не пазней чым праз 2 месяцы пасля яе завяршэння ўдзельнік(-ца) павінен(-на) перадаць Municipal Library in Prague тэкст, натхнёны рэзідэнцыяй. Бібліятэка зможа выкарыстоўваць гэты тэкст для прасоўвання праграмы Prague City of Literature у электронным і друкаваным фармаце на падставе ліцэнзійнай дамовы.
Для падачы патрэбны:
Запоўненая анлайн-форма.
Дэдлайн:
7 жніўня 2026 года, 23:59 CET
Вынікі:
Да 31 кастрычніка 2026 года.
Падача:
Праз анлайн-форму арганізатараў.
Кантакт:
[prague@cityofliterature.cz](mailto:prague@cityofliterature.cz)
Арганізатар:
Prague City of Literature / Municipal Library in Prague.