Radcliffe Fellowship — гадавая стыпендыя ў Гарвардзе
Radcliffe Fellowship — дзевяцімесячная рэзідэнтная стыпендыя пры Harvard Radcliffe Institute, якая дае навукоўцам, пісьменнікам(-цам), грамадскім інтэлектуалам(-кам) і мастакам(-чкам) магчымасць працаваць над амбіцыйным праектам, карыстаючыся рэсурсамі Гарвардскага ўніверсітэта.
Стыпендыя Radcliffe Fellowship адкрытая не толькі для творчых дысцыплін — таксама прымаюцца заяўкі ў гуманітарных і сацыяльных навуках, non-fiction і журналістыцы (той самы дэдлайн — 10 верасня 2026 года), а таксама ў навуцы, інжынерыі і матэматыцы (дэдлайн — 1 кастрычніка 2026 года). Гэты пост засяроджаны на патрабаваннях і ўмовах для творчага напрамку (Creative Arts).
Для каго: прафесійныя мастакі(-чкі) і аўтары(-кі) ў галінах кіно і відэа, візуальнага мастацтва, мастацкай прозы, паэзіі, драматургіі і музычнай кампазіцыі, з пацверджаным прафесійным вопытам (патрабаванні адрозніваюцца па дысцыпліне, глядзіце ніжэй).
Патрабаванні па дысцыплінах:
- Кіно і відэа — значны корпус самастойных работ, паказаных у галерэях, музеях, на фестывалях або тэлебачанні;
- Візуальнае мастацтва — не менш за 5 гадоў прафесійнай практыкі, удзел у некалькіх групавых выставах і як мінімум дзве персанальныя выставы;
- Мастацкая проза — апублікаваная кніга, кантракт на выданне або як мінімум тры кароткія публікацыі;
- Паэзія — як мінімум 20 апублікаваных вершаў або кніга паэзіі за апошнія пяць гадоў, а таксама праца над рукапісам;
- Драматургія — значны корпус самастойных п'ес, пастаўленых або ўзятых у апцыён;
- Музычная кампазіцыя — пацверджаны прафесійны ўзровень, гісторыя нядаўніх выкананняў (ступень PhD/DMA пажаданая, але не абавязковая).
Фармат: верасень 2027 — травень 2028 года, Кембрыдж, штат Масачусэтс, ЗША. Стыпендыяты(-кі) абавязаны пражываць у рэгіёне Кембрыдж/Бостан на працягу ўсяго перыяду і ўдзельнічаць у штотыднёвых сустрэчах, прафесійных семінарах і мерапрыемствах супольнасці.
Прапануецца:
- Стыпендыя 78 000 USD;
- Дадаткова 5 000 USD на выдаткі па праекце;
- Магчымая падтрымка на пераезд, жыллё і догляд дзяцей;
- Медыцынская падтрымка па неабходнасці;
- Асабісты або студыйны кабінет у Byerly Hall (Radcliffe Yard);
- Статус visiting fellow з доступам да бібліятэчнай сістэмы і спартыўных аб'ектаў Гарварда.
Для падачы патрэбны:
- Анкета-заяўка праз анлайн-партал;
- CV;
- Праектная прапанова — 1400 слоў (з бібліяграфіяй, калі патрэбна);
- Узор працы: для візуальнага мастацтва — 12 выяваў і да 3 фрагментаў відэа; для кіно/відэа — да 15 хвілін працы на Vimeo або YouTube; для музычнай кампазіцыі — 1–3 запісы кампазіцый з нотнымі партытурамі (акрамя электроннай/імправізацыйнай музыкі); для прозы/драматургіі/паэзіі — адпаведныя пісьмовыя ўзоры;
- Кантакты трох рэферэнтаў(-так), якія дашлюць рэкамендацыйныя лісты.
Як падавацца: зарэгістравацца і падаць заяўку праз анлайн-партал Radcliffe Fellowship, абраўшы дысцыплінарны напрамак Creative Arts.
Таймлайн:
- Дэдлайн падачы — 10 верасня 2026 года, 17:00 па ўсходнім часе ЗША (ET);
- Апавяшчэнне вынікаў — да канца сакавіка 2027 года;
- Перыяд стыпендыі — верасень 2027 — травень 2028 года.
Важна: папярэднія стыпендыяты(-кі) Radcliffe (з 1999 года) не могуць падавацца паўторна. Праграма не разлічаная як постдакторская стыпендыя.
Арганізатар: Radcliffe Institute for Advanced Study, Harvard University.