Rezydencja przed debiutem — літаратурная рэзідэнцыя для творцаў, якія пішуць па-польску
Rezydencja przed debiutem падтрымлівае аўтараў(-ак), якія рыхтуюцца да першай кнігі або іншай цэласнай выдавецкай прапановы.
Для каго: паўналетнія аўтары(-кі), якія:
- Пішуць па-польску;
- Працуюць у літаратуры: паэзія, проза, эсэістыка або блізкія формы;
- Яшчэ не выдалі кнігу ў прафесійным выдавецкім полі;
- Ужо публікаваліся ў літаратурных або культурных часопісах нацыянальнага ўзроўню.
Падавацца могуць людзі, якія жывуць у Польшчы або за мяжой.
Падчас рэзідэнцыі ўдзельнікі(-цы) будуць працаваць над тэкстамі, з якімі падаваліся на конкурс, і развіваць іх у больш завершаны праект — кнігу, аўдыя-, візуальны або іншы літаратурны фармат.
У праграме таксама будуць ментарскія сесіі са спецыялістамі(-камі) ў сферы creative writing, ілюстрацыі і выдавецкай індустрыі.
Прапануецца:
- Стыпендыя / ганарар 4400 PLN brutto за 4 тыдні;
- Пражыванне ў Гданьску;
- Пакрыццё дарогі да 500 PLN brutto;
- Ментарская, арганізацыйная і прамоцыйная падтрымка.
З ганарару ўдзельнікі(-цы) самастойна пакрываюць выдаткі на харчаванне і лакальны транспарт.
Важна:
Матэрыялы, патрэбныя для працы над праектам, удзельнікі(-цы) забяспечваюць самастойна.
Для падачы патрэбны:
Адзін PDF з наступнымі матэрыяламі:
- Запоўненая форма заяўкі;
- CV да 2 старонак A4;
- Фрагмент тэксту, які плануеце развіваць падчас рэзідэнцыі, да 5000 знакаў з прабеламі;
- Апісанне канцэпцыі выніку рэзідэнцыі і планаў працы, да 2000 знакаў з прабеламі;
- Матывацыйны ліст да 2000 знакаў з прабеламі;
- Рэкамендацыйны ліст да 1000 знакаў з прабеламі;
- Пацверджанне прыняцця рэгламенту і згода на апрацоўку персанальных даных.
Заяўка запаўняецца па-польску.
Арганізатары:
Dom Literatury w Gdańsku, Staromiejski Dom Kultury і Krakowskie Biuro Festiwalowe.