Przejdź do głównej treści

Rezydencja przed debiutem — літаратурная рэзідэнцыя ў Гданьску4-тыднёвая праграма для аўтараў(-ак) перад дэбютам

15 sierpnia 2026, 2:00 CEST
2 — 30 listopada 2026
Gdańsk, Polska
Bezpłatnie
4 400 PLN

https://sdk.pl/wydarzenia/rezydencje-przed-debiutem/

Title — BE
Rezydencja przed debiutem — літаратурная рэзідэнцыя ў Гданьску

Subtitle — BE
4-тыднёвая праграма для аўтараў(-ак), якія пішуць па-польску і яшчэ не выдалі першую кнігу.

Slug
rezydencja-przed-debiutem-gdansk-2026

Excerpt — BE
Dom Literatury w Gdańsku, Staromiejski Dom Kultury і Krakowskie Biuro Festiwalowe запрашаюць аўтараў(-ак) перад дэбютам на літаратурную рэзідэнцыю ў Гданьску. Удзельнікі(-цы) атрымаюць стыпендыю 4400 zł, пражыванне, пакрыццё дарогі і ментарскую падтрымку.

Content — BE

Для каго:
Паўналетнія аўтары(-кі), якія:

  • Пішуць па-польску;
  • Працуюць у літаратуры: паэзія, проза, эсэістыка або блізкія формы;
  • Яшчэ не выдалі кнігу ў прафесійным выдавецкім полі;
  • Ужо публікаваліся ў літаратурных або культурных часопісах нацыянальнага ўзроўню.

Падавацца могуць людзі, якія жывуць у Польшчы або за мяжой.

Пра рэзідэнцыю:
Rezydencja przed debiutem падтрымлівае аўтараў(-ак), якія рыхтуюцца да першай кнігі або іншай цэласнай выдавецкай прапановы.

Падчас рэзідэнцыі ўдзельнікі(-цы) будуць працаваць над тэкстамі, з якімі падаваліся на конкурс, і развіваць іх у больш завершаны праект — кнігу, аўдыя-, візуальны або іншы літаратурны фармат.

У праграме таксама будуць ментарскія сесіі са спецыялістамі(-камі) ў сферы creative writing, ілюстрацыі і выдавецкай індустрыі.

Колькасць месцаў:
3 чалавекі.

Адно месца зарэзервавана для аўтара(-кі), які(-ая) жыве ў Гданьску.

Калі і дзе:
2–30 лістапада 2026 года
Гданьск, Польшча.

Прапануецца:

  • Стыпендыя / ганарар 4400 zł brutto за 4 тыдні;
  • Пражыванне ў Гданьску;
  • Пакрыццё дарогі да 500 zł brutto;
  • Ментарская, арганізацыйная і прамоцыйная падтрымка.

З ганарару ўдзельнікі(-цы) самастойна пакрываюць выдаткі на харчаванне і лакальны транспарт.

Важна:
Матэрыялы, патрэбныя для працы над праектам, удзельнікі(-цы) забяспечваюць самастойна.

Пасля рэзідэнцыі трэба будзе падаць кароткі справаздачны тэкст пра яе ход і вынікі.

Для падачы патрэбны:
Адзін PDF з наступнымі матэрыяламі:

  • Запоўненая форма заяўкі;
  • CV да 2 старонак A4;
  • Фрагмент тэксту, які плануеце развіваць падчас рэзідэнцыі, да 5000 знакаў з прабеламі;
  • Апісанне канцэпцыі выніку рэзідэнцыі і планаў працы, да 2000 знакаў з прабеламі;
  • Матывацыйны ліст да 2000 знакаў з прабеламі;
  • Рэкамендацыйны ліст да 1000 знакаў з прабеламі;
  • Пацверджанне прыняцця рэгламенту і згода на апрацоўку персанальных даных.

Заяўка запаўняецца па-польску.

Крытэрыі адбору:

  • Канцэпцыя і працэс працы падчас рэзідэнцыі;
  • Мастацкая вартасць ранейшых праектаў і дасланага фрагмента;
  • Матывацыя ўдзелу.

Дэдлайн:
15 жніўня 2026 года

Вынікі:
Да 30 верасня 2026 года.

Падача:
Даслаць заяўку адным PDF на email:
[rezydencje@miastoliteratury.com](mailto:rezydencje@miastoliteratury.com)

Арганізатары:
Dom Literatury w Gdańsku, Staromiejski Dom Kultury і Krakowskie Biuro Festiwalowe.