Przejdź do głównej treści

SAND 30 — літаратурна-мастацкі часопіс шукае эксперыментальныя працы

20 lipca 2026, 23:59 CEST
Online
3 EUR

SAND Literature & Art прымае паэзію, прозу, creative nonfiction, пераклады і візуальнае мастацтва. Рэдакцыя шукае працы, якія эксперыментуюць з формай, мовай і тэмай, а таксама галасы, недастаткова прадстаўленыя ў еўрапейскім выдавецкім полі.

Для каго: для аўтараў(-ак), паэтаў(-так), перакладчыкаў(-ц) і візуальных мастакоў(-чак).

Асабліва вітаюцца заяўкі ад LGBTQIA+.людзей, жанчын, небінарных асоб, Black, Indigenous і People of Color, мусульман(-ак), габрэяў(-як), людзей з інваліднасцю, нейрадывергентных людзей, прадстаўнікоў(-ц) рабочага класа, мігрантаў(-ак), людзей без грамадзянства і іншых груп, недастаткова прадстаўленых у асноўнай еўрапейскай выдавецкай сферы.

Якія працы прымаюцца:

  • Раней неапублікаваная паэзія;
  • Кароткая проза і флэш-фікшн;
  • Creative nonfiction і флэш-нарысы;
  • Пераклады на англійскую мову, у тым ліку self-translations;
  • Візуальнае мастацтва: фатаграфія, малюнак, жывапіс, друк, скульптура, інсталяцыя, перформанс, кадры з фільмаў і відэа, а таксама міждысцыплінарныя працы.

SAND цікавыя працы, якія рызыкуюць, эксперыментуюць і парушаюць чаканні. Перавага аддаецца асабістым, нестандартным, адчувальным і фармальна смелым творам, што працуюць з новымі формамі, перспектывамі і галасамі.

Важна:
Часопіс не прымае працы, якія цалкам або пераважна створаныя ШІ. Выкарыстанне ШІ ці іншых нестандартных тэхналогій трэба пазначыць у заяўцы.

Заяўку можна падаць адзін раз у кожнай катэгорыі, але можна падавацца ў некалькіх жанрах.

Прыём паэзіі і прозы можа закрыцца раней за дэдлайн праз ліміт заявак.

Ганарар: звычайна ад 20 да 40 еўра, у залежнасці ад фінансавых магчымасцяў часопіса.

Кошт падачы:
3 еўра для паэзіі, прозы і creative nonfiction. Для тых, для каго гэты кошт стварае фінансавую перашкоду, даступная бясплатная падача.

Падача візуальнага мастацтва бясплатная.