Przejdź do głównej treści

Shadowing programme — стажыроўка для тэатральных творцаў

Niemcy
Bezpłatnie
1 200 EUR

Goethe-Institut падтрымлівае стажыроўкі для тэатральных творцаў да 40 гадоў у Германіі. Удзельнікі(-цы) могуць назіраць за працэсам стварэння пастаноўкі ў тэатры або прадзюсарскім доме, наведваць спектаклі і знаёміцца з нямецкай тэатральнай сцэнай. Заяўкі прымаюцца ўвесь час.

Для каго: тэатральныя прафесіяналы(-кі) з-за мяжы ва ўзросце да 40 гадоў.

Падавацца могуць:

– Рэжысёры(-кі);
– Драматургі(-ні);
– Сцэнографы(-кі);
– Харэографы(-кі);
– Спецыялісты(-кі) ў галіне святла, відэа і тэхнікі;
– Прафесіяналы(-кі), якія працуюць з драматычным тэатрам, перформансам, дзіцячым і моладзевым тэатрам, тэатрам лялек або музычным тэатрам.

Перавага надаецца заяўнікам(-цам) з краін Цэнтральнай, Паўднёвай і Усходняй Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Пажадана мець:

– Добрае валоданне нямецкай мовай, каб сачыць за рэпетыцыйным працэсам, камунікаваць і самастойна арыентавацца ў новым асяроддзі;
– Агульнае разуменне нямецкай тэатральнай сцэны і нямецкай драматургіі;
– Гатоўнасць пасля праграмы вярнуцца ў сваю краіну і перадаваць атрыманы досвед у мясцовай тэатральнай супольнасці.

Прапануецца:

  • Штомесячная падтрымка 1 200 EUR на пражыванне і харчаванне;
  • Пакрыццё дарогі ў Германію;
  • Медыцынская страхоўка і страхоўка ад няшчасных выпадкаў;
  • Да 300 EUR на транспарт і квіткі ў іншыя тэатры ў Германіі.


Формы заяўкі даступныя ў Goethe-Institut у розных краінах. Падавацца трэба праз лакальных кантактных асобаў Goethe-Institut.

Заяўку трэба падаць мінімум за 3 месяцы да пачатку стажыроўкі. Калі заяўка падаецца ў перыяд з сакавіка да жніўня, яе трэба падаць мінімум за 5 месяцаў да пачатку стажыроўкі — з улікам тэатральных канікулаў.

Дэдлайн: заяўкі прымаюцца ўвесь час.