Przejdź do głównej treści

Sharing Future — рэзідэнцыя для творцаў, якія працуюць з ідэямі супрацоўніцтва, сумеснага стварэння і агульнай еўрапейскай будучыні.

1 sierpnia 2026, 0:59 EEST
1 — 30 września 2026
Ruse, Bułgaria
Bezpłatnie
1 200 EUR

Міжнароднае таварыства Эліяса Канэці запрашае мастакоў(-чак) на месячную рэзідэнцыю ў Русе. Удзельнік(-ца) атрымае стыпендыю, пражыванне і працоўную прастору ў гістарычным доме Канэці.

Для творцаў з розных краін Еўропы, у тым ліку з краін Заходніх Балканаў і Турцыі.

Падавацца могуць:

  • Мастакі(-чкі);
  • Фатографы(-кі);
  • Пісьменнікі(-цы);
  • Перформеры(-кі);
  • Перакладчыкі(-цы);
  • Музыкі.

Стыпендыя «Sharing Future» падтрымлівае мастацкія праекты, звязаныя з супрацоўніцтвам, сумесным стварэннем і пошукам вобразаў агульнай еўрапейскай будучыні.

Прапануецца:

  • Пражыванне ў кватэры;
  • Працоўная прастора ў доме Канэці;
  • Стыпендыя 1200 еўра і да 300 еўра на дарогу або агульная падтрымка ў памеры 1500 еўра;
  • Магчымая дадатковая падтрымка матэрыяламі і арганізацыяй — у індывідуальным парадку;
  • Магчымасць наладзіць супрацоўніцтва з культурнымі дзеячамі(-чкамі) Русе і Балгарыі.

Вынік:
Праект адабранага(-най) ўдзельніка(-цы) прадставяць падчас Міжнароднага літаратурнага фестывалю ў Русе — напрыклад, у фармаце выставы, музычнага альбома, відэа або іншай публічнай прэзентацыі.