Simone Veil Prize — новая прэмія Еўрапейскай камісіі для культурніцкіх праектаў аб спадчыне і памяці
Simone Veil Prize — новая штогадовая прэмія Еўрапейскай камісіі, заснаваная ў межах праграмы Creative Europe для культурніцкіх праектаў, якія актуалізуюць спадчыну і месцы памяці праз грамадзянскі ўдзел і міжпакаленны дыялог. Прэмія названая ў гонар Сімоны Вэйль (1927–2017) — французскай палітыкіні, якая перажыла Халакост, першай прэзідэнткі Еўрапейскага парламента пасля першых прамых выбараў 1979 года і адной з важных фігур у абароне правоў чалавека і еўрапейскага адзінства.
Для каго: юрыдычныя і фізічныя асобы, зарэгістраваныя ў краіне, якая ўдзельнічае ў культурным напрамку Creative Europe (усе дзяржавы-члены ЕС і асацыяваныя трэція краіны).
Умовы:
- Праект павінен быць лакальнай ці трансгранічнай ініцыятывай, завершанай у перыяд з студзеня 2023 па студзень 2026 года;
- Заяўкі прымаюцца па пяці катэгорыях: Shared Histories, Heritage for Dialogue, Living Heritage, Cross-Border Cooperation and Shared Narratives, Next Generation Youth Engagement and Education;
- Да фіналу дойдзе да 25 намінантаў(-так) ва ўсіх катэгорыях разам.
Прапануецца: пераможца(-ца) Grand Prix у кожнай з пяці катэгорый атрымлівае 10 000 EUR.
Таймлайн:
- Ацэнка заявак — жнівень–кастрычнік 2026 года;
- Абвяшчэнне фіналістаў(-так) — кастрычнік 2026 года;
- Цырымонія ўзнагароджання — снежань 2026 года ў Бруселі, дзе назавуць пяць пераможцаў(-ак) Grand Prix.
Як падавацца: бланкі заявак і Code of Ethics можна спампаваць на сайце Simone Veil Prize; запоўненую заяўку трэба даслаць на электронную пошту applications@simoneveilprize.eu да 31 ліпеня 2026 года, 23:59 (CEST).
Арганізатар: Еўрапейская камісія; кансорцыум GOPA Com, GOPA Pace і European Association for the Preservation and Promotion of Jewish Culture and Heritage (AEPJ).