Przejdź do głównej treści

Sonic Connections — гукавая рэзідэнцыя ў ІталііМесячная рэзідэнцыя для мастакоў і культурных прафесіяналаў

20 lipca 2026, 2:59 (BY)
1 — 31 marca 2027
Villorba, Włochy
1 000 EUR
1 000 EUR

Title — BE
Sonic Connections — гукавая рэзідэнцыя ў Італіі

Subtitle — BE
Месячная рэзідэнцыя для мастакоў(-чак) і культурных прафесіяналаў(-ак), якія працуюць з эксперыментальнай музыкай, саўнд-артам, перформансам і прасторавым слуханнем.

Slug
sonic-connections-residency-italy-2027

Excerpt — BE
Villa Filanda Antonini запрашае да чатырох удзельнікаў(-ц) на рэзідэнцыю Sonic Connections у Вілорбе. Праграма прысвечаная гукавым даследаванням на скрыжаванні архітэктуры, ландшафту і калектыўнага слухання.

Content — BE

Для каго:
Мастакі(-чкі) гуку, перформеры(-кі), куратары(-кі), дызайнеры(-кі) і іншыя культурныя прафесіяналы(-кі), якія завяршылі навучанне і легальна жывуць у адной з краін-удзельніц Creative Europe або на адпаведных заморскіх тэрыторыях.

Падавацца не могуць людзі, якія цяпер жывуць у Італіі.

Пра рэзідэнцыю:
Sonic Connections аб’яднае да чатырох міжнародных удзельнікаў(-ц) для даследавання сувязяў паміж гукам, архітэктурай, ландшафтам і калектыўным досведам слухання.

Рэзідэнцыя пройдзе ў былой шаўковай фабрыцы Villa Filanda Antonini. Яе прамысловы склад прапануе асаблівае акустычнае асяроддзе для працы з гукам, перформансам, запісамі і site-specific практыкамі.

Удзельнікі(-цы) будуць працаваць з палявымі запісамі, студыйнымі сесіямі і даследаваннем мясцовага кантэксту, а таксама змогуць супрацоўнічаць з рэгіянальнымі мастакамі(-чкамі), супольнасцямі і культурнымі ініцыятывамі рэгіёна Венета.

Вынікі рэзідэнцыі:
– Site-specific праект для прасторы склада Villa Filanda Antonini;
– Гукавы запіс або перформанс для гукавога архіва рэзідэнцыі;
– Удзел у open studio-сесіях;
– Публічныя слуханні, перформансы або варкшопы для мясцовай аўдыторыі.

Калі і дзе:
1–31 сакавіка 2027 года
Villa Filanda Antonini
Via Monte Grappa 25, 31020 Villorba, Італія.

Перыяд рэзідэнцыі не падлягае зменам. Дні на дарогу не ўваходзяць у праграму: можна прыбыць раней або з’ехаць пазней толькі па ўзгадненні з камандай, але пражыванне і штодзённыя выдаткі ў гэтыя дадатковыя дні не пакрываюцца.

Прапануецца:
– Пражыванне;
– Кампенсацыя дарогі;
– Пакрыццё вытворчых выдаткаў;
– Стыпендыя 1000 еўра за 31 дзень рэзідэнцыі;
– Ментарская, мастацкая і арганізацыйная падтрымка;
– Магчымыя дадатковыя выплаты і вытворчы бюджэт у індывідуальным парадку пасля адбору.

Крытэрыі адбору:
– Адпаведнасць праекта тэме Sonic Connections;
– Яснасць і структура праектнай прапановы: метадалогія, графік і мэты;
– Адпаведнасць CV і партфоліа тэме рэзідэнцыі;
– Досвед распрацоўкі і рэалізацыі site-specific праектаў;
– Патэнцыйныя партнёры або інстытуцыйная падтрымка праекта.

Для падачы патрэбны:
– Актуальнае партфоліа;
– CV;
– Праектная прапанова;
– Рэкамендацыйны ліст.

Дэдлайн:
19 ліпеня 2026 года, 23:59 CEST

Вынікі:
Арганізатары паведамяць вынікі асобна пасля адбору.

Падача:
Праз анлайн-форму арганізатараў.

Арганізатар:
Villa Filanda Antonini пры падтрымцы Arper Feltrin Foundation і праграмы Culture Moves Europe.
https://www.vfa.art/events/sonic-connections-open-call-2027/