SoundBar @ ZiMMT — адкрыты набор для музычных падзей у Лейпцыгу
ZiMMT — Center for Immersive Media Art, Music and Technology запрашае прапаноўваць музычныя падзеі (рэлізы, listening sessions, label nights і іншыя фарматы) для фармату SoundBar @ ZiMMT.
Для каго: калекцыянеры(-кі), селектары(-кі), лэйблы, крамы вінілу, музычныя калектывы і артысты(-кі), якія хочуць арганізаваць падзею, прысвечаную ўважліваму слуханню музыкі.
Прымаюцца ўсе жанры.
Якія фарматы можна прапаноўваць:
- Рэлізны альбомаў;
- Listening sessions;
- Label nights;
- Падзеі ад калекцыянераў(-ак) і селектараў(-ак);
- Traveling record shops;
- Куратарскія музычныя вечары;
- Іншыя фарматы, дзе музыка — галоўны фокус.
Прапануецца:
- Доступ да прасторы ZiMMT;
- Прафесійная гукавая сістэма;
- Акустычна аптымізаванае асяроддзе;
- Тэхнічная падтрымка;
- Бар з халоднымі і гарачымі напоямі.
Арганізатары(-кі) падзеі прыносяць сваю музыку, ідэю і аўдыторыю.
Для падачы патрэбны:
Кароткае апісанне вашай падзеі і музыкі.