Стыпендыяльная праграма Harvard Radcliffe Fellowship для творцаў
Гадавая рэзідэнцыя ў ЗША з фінансавай падтрымкай для мастакоў і пісьменнікаў
Інстытут перспектыўных даследаванняў Рэдкліф пры Гарвардскім універсітэце адкрыў прыём заявак на стыпендыяльную праграму Harvard Radcliffe Fellowship на 2027–2028 акадэмічны год па кірунку Creative Arts.
Праграма разлічана на прафесіяналаў у галіне кіно, відэа- і візуальнага мастацтва, мастацкай прозы, паэзіі, драматургіі і музычнай кампазіцыі. Стыпендыяты атрымаюць магчымасць працаваць над уласным праектам, карыстаючыся рэсурсамі Гарвардскага ўніверсітэта.
Удзельнікам прапануецца стыпендыя ў памеры 78 000 даляраў ЗША, дадатковыя 5 000 даляраў на выдаткі па праекце, а таксама пакрыццё выдаткаў на пражыванне і транспарт. Праграма адкрыта для міжнародных заяўнікаў.