Сёмы Летнік Разнастайнасці ад J4T
«Журналісты за талерантнасць» запрашаюць на сёмы Летнік Разнастайнасці бліз Варшавы. На працягу чатырох дзён удзельнікі(-цы) будуць даследаваць тэмы правоў чалавека, стэрэатыпаў, дыскрымінацыі і інклюзіі праз нефармальную адукацыю, форум-тэатр і адукацыйны ларп.
Для каго: журналісты(-кі), рэдактары(-кі), блогеры(-кі), інфлюэнсеры(-кі), аўтары(-кі) падкастаў, вядоўцы, пісьменнікі(-цы), прадстаўнікі(-цы) культурнай і мастацкай сферы, а таксама квір-актывісты(-кі).
Патрэбны досвед у журналістыцы, распаўсюдзе інфармацыі, пісьменніцтве, мастацтве або іншых практыках стварэння культурных сэнсаў.
У праграме:
- Базавае паглыбленне ў тэмы правоў чалавека і становішча ўразлівых груп;
- Размовы пра ксенафобію, талерантнасць, стэрэатыпы і дыскрымінацыю;
- Адукацыйны ларп пра ўласныя прадузятасці і ксенафобію;
- Форум-тэатр і аналіз сацыяльных сітуацый праз дзеянне;
- Праца з мовай як інструментам, які можа аб’ядноўваць або распальваць нянавісць;
- Практыкі, якія дапамагаюць пазбягаць стыгматызацыі ў медыя, культурнай і актывісцкай працы.
Прапануецца:
- Пражыванне і харчаванне;
Важна: Удзел бясплатны. J4T таксама можа забяспечыць квіткі да Варшавы для тых, каму гэта неабходна.
Удзельнікі(-цы) самастойна пакрываюць страхоўку на час знаходжання ў Польшчы. Візавая падтрымка не прадастаўляецца.
У форме трэба пазначыць кантакты прадстаўнікоў(-ц) беларускіх медыя або НДА, якія могуць пацвердзіць ваш досвед.