Przejdź do głównej treści

TaDA Residency — 3-месячная рэзідэнцыя ў Швейцарыі для працы з тэкстылемПраграма для мастакоў і дызайнераў, якія даследуюць тэкстыль

13 sierpnia 2026, 1:59 CEST
Arbon, Szwajcaria
Bezpłatnie

https://tada-residency.ch/en/residence

https://form.jotform.com/TaDAresidency/tada2027

Title — BE
TaDA Residency — 3-месячная рэзідэнцыя ў Швейцарыі для працы з тэкстылем

Subtitle — BE
Праграма для мастакоў(-чак), дызайнераў(-ак), архітэктараў(-ак), пісьменнікаў(-ц), перформераў(-ак) і міждысцыплінарных практык, якія хочуць даследаваць тэкстыльную вытворчасць і культуру.

Slug
tada-textile-design-residency-switzerland-2027

Excerpt — BE
TaDA Textile and Design Alliance запрашае 6 рэзідэнтаў(-ак) з Швейцарыі і з-за мяжы на 3-месячную праграму ў Арбоне. Удзельнікі(-цы) будуць развіваць новыя праекты ў супрацы з тэкстыльнымі кампаніямі і інстытуцыямі Усходняй Швейцарыі.

Content — BE

Для каго:
Мастакі(-чкі) і крэатыўныя прафесіяналы(-кі) з розных дысцыплін: дызайн, тэкстыльны дызайн, архітэктура, мастацтва, літаратура, перформанс і міждысцыплінарныя праекты.

Важна мець выразны інтарэс да тэкстыльнай вытворчасці, тэкстыльнай культуры і ўстойлівасці. Базавыя тэхнічныя веды ў тэкстыльнай вытворчасці будуць перавагай.

Асабліва вітаюцца праекты з эксперыментальным падыходам.

Пра рэзідэнцыю:
TaDA — Textile and Design Alliance — праграма, якая падтрымлівае эксперыментальную і інавацыйную працу са швейцарскай тэкстыльнай і дызайн-культурай.

Рэзідэнты(-кі) будуць працаваць у Арбоне і супрацоўнічаць з тэкстыльнымі кампаніямі, даследчымі і культурнымі інстытуцыямі з Усходняй Швейцарыі і Ліхтэнштэйна.

Праектная прапанова павінна ўключаць сувязь з магчымай супрацай з партнёрскімі кампаніямі TaDA.

Калі:
У 2027 годзе ёсць два перыяды рэзідэнцыі:

  • Красавік — чэрвень 2027;
  • Верасень — лістапад 2027.

Дзе:
Арбон, Швейцарыя.

Прапануецца:

  • Пражыванне ў супольнай кватэры ў Арбоне, з асобным пакоем;
  • Працоўная прастора ў былой тэкстыльнай і машыннай фабрыцы Saurer AG;
  • Пакрыццё дарогі;
  • Дапамога на жыццёвыя выдаткі;
  • Прафесійныя кансультацыі і абмен з партнёрскімі кампаніямі і арганізацыямі;
  • Магчымасць выбарачна карыстацца інфраструктурай партнёраў;
  • Індывідуальная падтрымка ад тэкстыльнага дызайнера Martin Leuthold, каманды TaDA і знешніх экспертаў(-ак), калі гэта патрэбна.

Ад рэзідэнтаў(-ак) чакаецца:

  • Распрацоўка новага праекта ў супрацы з мясцовай тэкстыльнай кампаніяй;
  • Публічная прэзентацыя працы;
  • Арганізацыя варкшопаў або іншых фарматаў абмену.

Мовы:
Патрэбнае добрае веданне англійскай або нямецкай мовы.

Для падачы патрэбны:
Адзін PDF з наступнымі матэрыяламі:

  • CV;
  • Партфоліа з аглядам практыкі, з фокусам на апошнія 5 гадоў і тлумачэннем сувязі з тэкстылем;
  • Праектная прапанова да 2 старонак A4, якая ўключае мінімум 4 выявы, эскізы, тэхнічныя малюнкі або іншыя візуальныя матэрыялы;
  • Тлумачэнне магчымай супрацы з партнёрскімі кампаніямі TaDA;
  • Рэкамендацыйны ліст да 1 старонкі A4.

Дэдлайн:
12 жніўня 2026 года, 23:59 CEST

Вынікі:
На пачатку лістапада 2026 года.

Падача:
Праз анлайн-форму TaDA.

Арганізатар:
TaDA — Textile and Design Alliance.