Przejdź do głównej treści

The Finch Manuscript LabResidency for completing book manuscripts in Italy

15 lipca 2026, 3:00 (BY)
1 października — 15 grudnia 2026
Serramezzana, Włochy
2 280 EUR

Title — BE
The Finch Manuscript Lab — рэзідэнцыя для завяршэння кніжных рукапісаў у Італіі

Subtitle — BE
2,5-месячная рэзідэнцыя для пісьменнікаў(-ц) і мастакоў(-чак), якія працуюць над кніжным праектам і хочуць прысвяціць час яго завяршэнню.

Slug
the-finch-manuscript-lab-italy-2026

Excerpt — BE
The Finch Manuscript Lab запрашае пісьменнікаў(-ц) і мастакоў(-чак) на рэзідэнцыю ў Італіі для працы над кніжнымі рукапісамі. Праграма прапануе пражыванне, працоўную прастору, стыпендыю, кампенсацыю дарогі, ментарства і прафесійныя сустрэчы.

Content — BE

Для каго:
Пісьменнікі(-цы) і мастакі(-чкі), якія завяршаюць кніжны рукапіс або іншы кніжны праект: прозу, паэзію, змяшаныя медыя, фатаграфічную кнігу або іншыя формы artist’s book.

Рэзідэнцыя задумана як «фінальны рывок» для тых, хто ўжо мае сфармаваны праект і хоча прысвяціць яму канцэнтраваны час.

Патрабаванні:
– Узрост ад 18 гадоў;
– Легальнае пражыванне ў адной з краін-удзельніц Culture Moves Europe, акрамя Італіі;
– Гатоўнасць знаходзіцца на рэзідэнцыі ўвесь перыяд;
– Праект кніжнага аб’ёму, над якім вы будзеце працаваць падчас рэзідэнцыі.

Пра рэзідэнцыю:
Праграма спалучае самастойны час для працы і супольніцкі фармат: агульныя вячэры, размовы пра пісьмо і мастацкія практыкі, індывідуальныя кансультацыі па рукапісе і семінары пра выдавецкую сферу.

Удзельнікі(-цы) атрымаюць ментарскую падтрымку ад спецыялістаў(-ак) з досведам у літаратурнай творчасці, рэдагаванні, перакладзе і міжнароднай выдавецкай індустрыі.

Калі і дзе:
1 кастрычніка — 15 снежня 2026 года
The Finch Country House, Serramezzana, рэгіён Чылента, Італія.

Прапануецца:
– Пражыванне і працоўная прастора;
– Стыпендыя 2280 еўра за ўвесь перыяд рэзідэнцыі;
– Кампенсацыя дарогі: 400 еўра пры адлегласці да 5000 км і 800 еўра пры адлегласці больш за 5000 км;
– Даплата 400 еўра за экалагічны спосаб падарожжа;
– Дадатковая падтрымка для бацькоў(-ок) або людзей, якія даглядаюць залежных членаў сям’і: 200 еўра на дзіця да 18 гадоў;
– Прафесійныя кансультацыі і творчае асяроддзе.

Адбор:
Арганізатары будуць ацэньваць якасць папярэдніх прац і сур’ёзнасць намеру завяршыць кніжны праект. З фіналістамі(-камі) правядуць анлайн-сумоўі.

Для падачы патрэбны:
– Узор папярэдняй працы — любога аб’ёму, але арганізатары прачытаюць толькі першыя 30 старонак;
– Кароткі тэкст пра кніжны праект, яго бягучы этап і вашу матывацыю — да 1 старонкі;
– Урывак з праекта, над якім вы будзеце працаваць падчас рэзідэнцыі, — да 30 старонак;
– CV на англійскай мове.

Дэдлайн:
15 ліпеня.

Вынікі:
Арганізатары пазначаюць канец ліпеня — пачатак жніўня 2026 года.

Арганізатары:
The Finch Country House і Giancarlo DiTrapano Foundation for Literature and the Arts пры падтрымцы Culture Moves Europe і Goethe-Institut.

Падача:
Праз платформу Submittable арганізатараў.
https://www.thefinchcountryhouse.com/manuscript-lab