Przejdź do głównej treści

Threads of Social Fabric — праграма прафесійнага абмену для візуальных мастакоў і мастачак

14 lipca 2026, 23:59 CEST
20 września — 4 października 2026
Stebnyk, Włochy
Bezpłatnie

CultureAndHealth Platform і Associazione Oltre…APS запрашаюць на міжнародную праграму абмену ў Балонні. Удзельнікі(-цы) будуць разам з мясцовымі супольнасцямі ствараць site-specific тэкстыльную працу, якая застанецца ў публічнай прасторы горада.

Для каго: візуальныя мастакі(-чкі), якія працуюць з тэкстылем, жывапісам, друкаванымі тэхнікамі, скульптурай, сцэнаграфіяй, дрэвам, змяшанымі медыя або іншымі практыкамі.

Таксама шукаюць аднаго(-ну) фота-/відэадакументаліста(-ку), які(-ая) зможа самастойна здымаць, мантаваць і рыхтаваць цэласную візуальную дакументацыю працэсу.

Патрабаванні:
– Грамадзянства або легальнае пражыванне ў адной з краін Creative Europe, акрамя Італіі;
– Не менш за 3 гады пацверджанага прафесійнага досведу ў мастацтве;
– Англійская не ніжэй за ўзровень B1.

Фармат:

  • 2 абавязковыя анлайн-сустрэчы: напрыканцы жніўня і на пачатку верасня;
  • 8 варкшопаў;
  • 1 дзень на мантаж фінальнай працы;
  • Праца разам з мастачкай-ментаркай Lisa Martignoni і лакальнымі партнёрамі.

Прапануецца:

  • Пражыванне ў агульных пакоях у культурнай прасторы Camere d’Aria;
  • Доступ да кухні і працоўных прастор;
  • Тры прыёмы ежы штодня;
  • Кампенсацыя дарогі: да 250 еўра пры адлегласці да 500 км або да 450 еўра пры адлегласці звыш 500 км;
  • Даплата 350 еўра за экалагічны спосаб падарожжа на адлегласці больш за 600 км;
  • Даплата 50 еўра для ўдзельнікаў(-ц) з астраўных тэрыторый;
  • Даплата 100 еўра для людзей з абавязкамі па доглядзе.