Przejdź do głównej treści

Un hiver en Provence — рэзідэнцыя для літаратурных перакладчыкаў і перакладчыц

13 lipca 2026, 23:59 CEST
11 grudnia 2026 — 11 marca 2027
Arles, Francja
Bezpłatnie
2 700 EUR

ATLAS прапануе пяць стыпендый на трохмесячную рэзідэнцыю ў Collège international des traducteurs littéraires у Арлі. Праграма ўключае падтрымку перакладчыцкага праекта і дадатковыя прафесійныя актыўнасці, прысвечаныя кніжнаму сектару Францыі, літаратурнаму жыццю рэгіёна і развіццю перакладчыцкіх навыкаў.

Для каго: літаратурныя перакладчыкі(-цы), якія:

  • Легальна жывуць у краіне Creative Europe, акрамя Францыі;
  • Працуюць з французскай мовай як мовай арыгінала або мовай перакладу;
  • Маюць дзейны выдавецкі кантракт на літаратурны пераклад, над якім будуць працаваць падчас рэзідэнцыі.

Прапануецца:

  • Стыпендыя 30 еўра за суткі, усяго 2700 еўра за 90 дзён;
  • Бясплатнае пражыванне ў CITL;
  • Кампенсацыя выдаткаў на дарогу — ад 400 да 800 еўра ў залежнасці ад адлегласці і спосабу падарожжа;
  • Дадатковая падтрымка ў асобных выпадках: віза, інваліднасць, дзеці на ўтрыманні да 10 гадоў;
  • Індывідуальны пакой, агульныя прасторы і доступ да рабочай бібліятэкі з больш як 23 000 выданняў на звыш 60 мовах.

Важна: адабраныя ўдзельнікі(-цы) павінны будуць уступіць у ATLAS.