Vilém Flusser Residency — рэзідэнцыя для для artist-researcher, якія базуюцца ў Берліне
Vilém Flusser Residency for Artistic Research — супольная праграма transmediale і Vilém Flusser Archive пры Universität der Künste Berlin. Рэзідэнцыя запрашае прапановы, якія даследуюць, як мы можам інакш разумець, крытыкаваць і фармаваць тэхналагічныя ўмовы, у якіх жывём.
Для каго: мастакі(-чкі), даследчыкі(-цы), практыкі, дызайнеры(-кі), рэжысёры(-кі), саўнд-артысты(-кі) і іншыя аўтары(-кі), якія базуюцца ў Берліне.
Праграма адкрытая для тых, хто працуе ў сферах:
- Лічбавае мастацтва;
- Moving image;
- Дызайн;
- Гук;
- Медыятэорыя;
- Міждысцыплінарныя фарматы.
Падавацца могуць таксама дуэты і калектывы, але ганарар застаецца тым самым і мусіць быць падзелены паміж удзельнікамі(-цамі).
Фармат:
2-месячная гібрыдная рэзідэнцыя паміж сярэдзінай траўня і сярэдзінай ліпеня 2027 года.
Абавязковая прысутнасць у Берліне цягам усяго чэрвеня 2027 года.
Рэзідэнцыя праходзіць у transmediale studio ў silent green Kulturquartier у Berlin-Wedding.
Што будзе:
- Дыстанцыйная праца і месяц працы ў Берліне;
- Доступ да transmediale studio;
- Публічная прэзентацыя ў межах year-round studio programme;
- Магчымасць анлайн-публікацыі ў journal transmediale;
- Знаёмства з інстытуцыямі і культурнымі стэйкхолдарамі ў Берліне;
- Прэзентацыя праекта падчас transmediale festival у студзені 2027 года.
Прапануецца:
- Агульна 3000 EUR за 2 месяцы.
Таймлайн:
- Кастрычнік 2026 — вынікі;
- 26–31 студзеня 2027 — старт рэзідэнцый падчас transmediale festival, удзел рэкамендаваны;
- Травень 2027 — анбордынг і першая гібрыдная частка;
- Чэрвень 2027 — месяц у Берліне, прысутнасць абавязковая;
- Ліпень 2027 — другая гібрыдная частка і справаздачнасць.
Для падачы патрэбны:
- Апісанне праекта — да 400 слоў;
- Апісанне развіцця праекта: цяперашні стан і планы да, падчас і пасля рэзідэнцыі — да 200 слоў;
- Візуальныя або аўдыяматэрыялы — да 5 файлаў, па жаданні;
- Кароткая біяграфія;
- Кантактная інфармацыя;
- Дадатковыя спасылкі або партфоліа — PDF да 5 старонак, па жаданні.