Werkstattwoche Lüben — 12-дзённая рэзідэнцыя для мастакоў(-чак) у Германіі
Werkstattwoche Lüben — міжнародная мастацкая рэзідэнцыя, дзе ўдзельнікі(-цы) будуць жыць і працаваць у Lüben, развіваць свае праекты ў адкрытым творчым асяроддзі, абмяркоўваць працэсы з іншымі аўтарамі(-камі) і ўдзельнічаць у супольнай праграме. Вынікі працы будуць паказаныя на фінальнай групавой выставе ў апошні ўікэнд рэзідэнцыі.
Для каго: мастакі(-чкі) з Германіі і іншых краін.
У праграму адбяруць:
- 16 мастакоў(-чак);
- 2 студэнтаў(-кі);
- 2 мастакоў(-чак) з рэгіёна: акругі GF, WOB, CE, UE і SAW.
Можна падавацца ў розных тэхніках і медыумах: жывапіс, малюнак, скульптура, фатаграфія, інсталяцыя, перформанс, танец, відэа, змешаныя медыя і іншыя практыкі.
Патрэбнае валоданне англійскай мовай.
Прапануецца:
- Бясплатнае пражыванне ў мясцовых жыхароў — не гатэльны фармат;
- Бясплатнае харчаванне ў Lübener Tenne, уключаючы каву, гарбату і ваду;
- Магчымая частковая кампенсацыя дарогі, калі патрэбна;
- Базавыя матэрыялы і тэхнічнае абсталяванне ў абмежаванай колькасці: палотны, мальберты, акрылавыя фарбы, праектар;
- Дапамога каманды з асаблівымі тэхнічнымі запытамі;
- Публічная фінальная выстава;
- Дадатковая праграма: арт-размовы, лекцыі, абмен, ёга, падкасты, экскурсіі і іншыя супольныя актыўнасці.
Важна: у рэгіёне няма крамаў з мастацкімі матэрыяламі, таму асноўныя матэрыялы трэба прывезці з сабой.
Прыезд: 1 ліпеня 2027 года да 17:00.
Ад’езд: 12 ліпеня 2027 года пасля поўдня.
Для падачы патрэбны:
- Анлайн-заяўка;
- Партрэт / фота;
- Біяграфія;
- Інфармацыя пра адукацыю і выставачны досвед;
- Матывацыя — да 2500 знакаў;
- Да 4 выяваў работ у JPG / JPEG / PNG;
- Кароткае апісанне кожнай працы — да 500 знакаў;
- Спасылкі на сайт, Instagram або YouTube, калі ёсць.
Вынікі: пачатак снежня 2026 года.
Падача:
Толькі праз анлайн-форму.
Арганізатары: Kulturverein Wittingen e. V. і горад Wittingen.