Przejdź do głównej treści

WeSA Festival 2026: UnTamed Sound — конкурс для перфарматыўных праектаў

31 lipca 2026, 18:00 UTC+9
Korea Południowa
Bezpłatnie

WeSA Festival адкрыў 13-ы міжнародны набор перфарматыўных прац на тэму UnTamed Sound. Прымаюцца праекты ў сферы саўнд-арту, аўдыявізуальнага мастацтва, электроннай музыкі і іншых практык на скрыжаванні мастацтва і тэхналогій. Адабраныя ўдзельнікі(-цы) атрымаюць ганарар і магчымасць выступіць на фестывалі ў снежні 2026 года.

Для каго: мастакі(-чкі), музыкі, перформеры(-кі) і творчыя калектывы з розных краін, якія працуюць на скрыжаванні гуку, мастацтва і тэхналогій. Асабліва заахвочваюцца супольныя праекты двух або больш незалежных творцаў.

Фармат

З 2014 года фестываль даследуе сувязі паміж музыкай і тэхналогіямі, мастацтвам і эксперыментам. Тэма 2026 года — UnTamed Sound / Непрыручаны гук.

Арганізатары шукаюць працы, якія не ўпісваюцца ў фіксаваныя катэгорыі, ставяць пад пытанне жанравыя межы, пашыраюць іх і прапануюць новыя спосабы працы з гукам.

Прымаюцца толькі працы, заснаваныя на жывым выкананні. Магчымыя напрамкі:

– Саўнд-арт;
– Аўдыявізуальныя перформансы;
– Электронная музыка;
– Праекты на скрыжаванні мастацтва і тэхналогій;
– Эксперыментальныя гукавыя практыкі;
– Міждысцыплінарныя перфарматыўныя працы.

Калі: снежань 2026 года. Дакладныя даты і месца правядзення будуць паведамленыя пазней.

Прапануецца:

  • Ганарар за выступ;
  • Прафесійная прэзентацыя працы ў кантэксце міжнароднага фестывалю музыкі, тэхналогій і эксперыментальнага мастацтва.

Памер ганарару і іншыя фінансавыя ўмовы ў апісанні open call не пазначаныя.

Важна: адабраныя мастакі(-чкі) не павінны планаваць іншыя выступы ў Паўднёвай Карэі на працягу аднаго месяца да і аднаго месяца пасля WeSA Festival.