ZAMEK Artist-in-Residence — рэзідэнцыі ў Познані
ZAMEK Culture Centre у Познані адкрыў набор на рэзідэнцыі 2027 года. Можна падаваць канцэптуальныя праекты без абавязковага фінальнага выніку або вытворчыя рэзідэнцыі, якія завяршаюцца мастацкай падзеяй.
Для каго: мастакі(-чкі), якія працуюць у сферах сучаснай культуры, у тым ліку:
- Візуальнае мастацтва;
- Перформанс;
- Харэаграфія і танец;
- Музыка і гукавое мастацтва;
- Архітэктура;
- Кіно;
- Міждысцыплінарныя практыкі.
Літаратурныя праекты не прымаюцца.
Тыпы рэзідэнцый:
- Канцэптуальная рэзідэнцыя — праца над праектам або яго часткай без абавязку завяршыць ці паказаць фінальны вынік;
- Вытворчая рэзідэнцыя — праца над праектам, якая завяршаецца мастацкай падзеяй.
Калі: 2027 год. Працягласць рэзідэнцыі — ад 4 да 8 тыдняў.
Асабліва цікавяць праекты, якія:
- Даследуюць зменлівыя рэальнасці жыцця і пытанні будучыні;
- Закранаюць кліматычны і міграцыйны крызісы, вайну ва Украіне, сацыяльныя або палітычныя тэмы;
- Натхняюцца кантэкстам Замка, яго гісторыяй і архітэктурай;
- Улічваюць даступнасць і ўдзел розных груп аўдыторыі.
Прапануецца:
- Пражыванне ў кватэры ў былой імператарскай рэзідэнцыі;
- Студыя;
- Ганарар 6000 PLN брута ў месяц;
- Вытворчы бюджэт 5000–15 000 PLN брута;
- Куратарская падтрымка;
- Прасоўванне рэзідэнцыі і праекта.
Чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
Для канцэптуальнай рэзідэнцыі — сустрэчы з публікай мінімум раз на два тыдні: лекцыя, прэзентацыя, artist talk, варкшоп або іншы фармат.
Для вытворчай рэзідэнцыі — сустрэчы з публікай мінімум раз на два тыдні і фінальная мастацкая падзея: выстава, канцэрт, кінапаказ або іншы фармат.
Для падачы патрэбны:
Заяўка павінна быць па-польску або па-англійску і складацца з 3 PDF-файлаў:
- APPLICATION — назва і кароткі сінопсіс праекта да 500 знакаў, матывацыйны ліст, разгорнутае апісанне праекта, інфармацыя пра сустрэчы з публікай і фінальную падзею, калі гэта вытворчая рэзідэнцыя, дэталёвы бюджэт 5000–15 000 PLN брута, прапанаваныя месяцы рэзідэнцыі;
- PORTFOLIO — партфоліа;
- DECLARATIONS — падпісаныя сканы дэкларацый пра аўтарскія правы, згоду на апрацоўку даных і прыняцце правілаў праграмы.