Праграма рэзідэнцый, цягам ад аднаго да трох месяцаў, адбудзецца са студзеня па травень 2025 года і пакрывае выдаткі на падарожжа, пражыванне і стыпендыю.
Праект PerspAKTIV рэалізуецца з мэтай падтрымаць дзеячак і дзеячаў культуры з Беларусі, стварыць ўмовы для прафесійнай рэалізацыі, абмену вопытам і ўзнікнення прафесійных сувязяў паміж работнікамі і работніцамі культуры з Беларусі і міжнародным мастацкім камьюніці. PerspAKTIV ініцыяваны Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V. у партнёрстве з Ambasada Kultury і Galeria Miejska Arsenał, Познань, Польшча i ажыццяўляецца пры падтрымцы Міністэрства Замежных Спраў Германіі.
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія прадстаўніцы і прадстаўнікі культуры і мастацтва, якія прафесійна працуюць у галіне сучаснага мастацтва, перфарматыўных практык і тэатру, музыкі, a таксама менеджменту ў сферы культуры незалежна ад узросту і месца цяперашняга знаходжання.
Перавага ва ўдзеле ў рэзідэнцкай праграме будзе аддаваца тым, хто:
– працуе ў актуальных напрамках сучаснага мастацтва, сучаснай харэаграфіі, перформансу, тэатра ці музыкі;
– зацікаўлены ў інтэграцыі ў прафесійнае асяроддзе ў Польшчы ці Германіі;
– не мае паўнавартаснай магчымасці для прафесійнага развіцця і працы ў дадзены момант у Беларусі;
– стаў ахвярай палітычных рэпрэсій, падвяргаўся фактам цэнзуры з боку ўлады і інстытуцый культуры Беларусі.
Адпаведнасць усім крытэрыям конкурсу не з’яўляецца гарантыяй удзелу ў праграме рэзідэнцый, бо праграма прадстаўляе абмежаваную колькасць удзельнікаў і ўдзельніц, фінальны адбор удзельнікаў адбываецца сумесна камандай PerspAKTIV з прадстаўнікамі прымаючых арганізацый у залежнасці ад іх бягучых праграм. Нашыя дзеянні накіраваны на тое, каб злучыць стыпендыята і арганізацыю-партнёра для максімальнага спалучэння вашых патрэб і патэнцыяла з мэтамі і праграмамі прымаючага боку для плённай паспяховай рэзідэцыі.
Да ўдзелу ў конкурсе будуць дапушчаны толькі тыя заяўкі, якія падкрэплены якасна падрыхтаванымі:
– СV на ангельскай мове;
– партфоліа на ангельскай мове.
Важна! Валоданне на базавым узроўні ангельскай мовай абавязкова, нямецкай ці польскай мовамі пажадана.