Цэнтральны элемент выставы «0 / KATSUBA» — гэта шэсць аб’ектаў: «Добры паліцыянт», «Надзея», «Ваяр кахання», «Кандыдат у веру», «Смерць» і «Спроба пазбавіцца сораму».

Кожны касцюм сімвалізуе пераадоленне. Ружовы вызваляе выяву сілы, белы надае форму добрай якасці, чырвоны збірае досвед вайны. Шэры пацвярджае самастойны рух, чорны фарміруе картаграфію перажыванняў. Цялесны колер мазаікі вяртае першы касцюм — скуру — і права вызначаць уласныя рамкі погляду.

Таша Кацуба — беларуска-польская мастачка і дызайнерка. Куратар выставы — Сяргей Шабохін, беларускі мастак, даследчык, сузаснавальнік і галоўны рэдактар даследчай платформы сучаснага беларускага мастацтва KALEKTAR.

Убачыць выставу ў Беластоку можна да 28 снежня ў Галерэі імя Сляндзіньскіх (Legionowa 2).