WESTART і EBRD анансавалі сумесную праграму анлайн-падтрымкі беларускіх стартапаў за мяжой ад вядучых беларускіх заснавальнікаў, інвестараў і экспертаў.

Выбраць сабе ментара і атрымаць да трох бясплатных ментарскіх сесій па самых папулярных і запатрабаваных запытах можна на спецыяльнай анлайн-платформе.

Удзел у бясплатнай праграме даступны для стартапаў з беларускімі каранямі, якія базуюцца за мяжой і не ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Беларусі і Расіі.

Рэгістрацыя