Прэм’ера першага мастацкага фільма ад прадзюсарскай ініцыятывы INEXKULT адбудзецца 28 снежня ў варшаўскім кінатэатры Kinoteka.
“Ужо хутка разам з любімымі акцёрамі мы выправімся ў свет Міхала Анемпадыстава – дызайнера, мастака, паэта, даследчыка. Пагаворым пра штодзённае і адвечнае, будзем адвольна змяняць маршрут, фіксаваць самыя дробныя дробязі і падоўгу глядзець на тое, што падаецца вартым увагі. Усе рэцэптары ўключаныя на поўную, мы ловім нязвыклыя пахі, адчуваем мелодыку тэкстуры, прыроду колераў і канчаткова ўяўляем сябе вандроўнікамі. На нейкі час, на адзін цудоўны момант,” – піша каманда INEXCULT.
Працяглась: 45 хвілін
Мова: беларуская
Набыць квіткі можна ўжо зараз.