Прадзюсарская ініцыятыва INEXKULT запрашае на прэм’еру спектакля па аповесці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”.

“Рына — алкагалічка, ёй каля 40. Яна вяртаецца з Дармштадта ў сваю родную вёску на Палессі, у Беларусі, на пахаванне сваёй 102-гадовай бабулі. Тая за сваё доўгае жыццё перажыла дзве вайны, дзевяць змен улады і перанос межаў у роднай вёсцы. У плыні свядомасці, у якой унутраны маналог унучкі цяжка адрозніць ад маналогу бабулі, падымаецца доўга забытая і падаўленая тэма: каланізацыя Усходняй Еўропы. Нягледзячы на ​​трагічны пасыл, сваю “балотную казку” Вежнавец распавядае з доляй гумару і лёгкасці, ” — анатацыя ад арганізатарак.

Ролі выконваюць:

  • Моніка Давідзюк
  • Яўгенія Кульбачная
  • Святлана Зелянкоўская
  • Паліна Чабатарова
  • Вольга Грыгараш.

Рэжысура і сцэнічны дызайн: Моніка Дабраўлянска.

Прадзюсарка, аўтарка ідэі: Вольга Кулікоўская.

Мовы: беларуская, польская, украінская, руская, нямецкая.

Кошт квіткоў: ад 40 злотых.

Дата правядзення: 25 сакавіка, 19:00.

Лакацыя: Варшава, Terminal Kultury Gocław, ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24.

Набыць квіткі