Беларускі ПЭН абвяшчае збор заявак на новы сезон прэміі імя Францішка Багушэвіча за творы, выдадзеныя і апублікаваныя ў 2024 годзе. Гэта ўзнагарода ўшаноўвае творцаў, якія аднаўляюць гістарычную памяць і спрыяюць умацаванню беларускай ідэнтычнасці.
На прэмію могуць намінавацца:
- Кнігі
- Артыкулы
- Падкасты
- Відэа/відэацыклы
- Кіно
- Іншыя формы твораў, што адпавядаюць мэтам прэміі.
Умовы ўдзелу:
- Права намінаваць творы маюць толькі сябры Беларускага ПЭНа.
- Для ўдзелу ў конкурсе адсутнічаюць абмежаванні для аўтараў і аўтарак паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў.
- Намінуюцца творы жывых аўтараў і аўтарак, упершыню апублікаваныя ў перыяд з 1 студзеня да 31 снежня 2024 года.
Дэдлайн: 19 лютага.