Анлайн-часопіс “TAŬBIN” запрашае на прэзентацыю зборніка сучаснай украінскай паэзіі ў беларускіх перакладах, што друкаваліся ў “TAŬBIN” ад лютага 2022 года.

На прэзентацыі будуць прысутнічаць аўтары і аўтаркі (анлайн і офлайн), а таксама перакладчыкі.

Сярод гасцей — Паўло Карабчук, Олеся Мамчыч, Барыс Херсонскі, Андрэй Хадановіч.

Дзе: Варшава, Mokotowska 24 офіс 64.

Калі: 14 кастрычніка, 18:30.