Марыя Гуліна — журналістка і пісьменніца, працавала рэдактаркай анлайн-часопіса 34travel, валанцёрыла ў экалагічнай арганізацыі ў Чэхіі, будавала экасцежкі на Байкале, спрабавала сябе ў якасці матроса паруснага карабля каля ўзбярэжжа Партугаліі і шукала сляды сямейнай гісторыі на Камчатцы. Успаміны гэтых ды іншых вандровак у новай кнізе.

На сустрэчах можна будзе купіць кніжку і паштоўкі (колькасць абмежавана), даведацца пра гісторыю стварэння апавяданняў і выпадкі з падарожжаў, якія не ўвайшлі ў кнігу, падзяліцца сваімі ўражаннямі ад чытання і задаць пытанні.

Кракаў: 21 ліпеня, 17:00–19:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Варшава: 23 ліпеня, 19:00–21:00, Staromiejski Dom Kultury (ul. Rynek Starego Miasta, 2)

Гданьск: 26 ліпеня, 18:00–20:00, Dzivne (Łąkowa,16)

Вільня: 31 ліпеня, 19:00–21:00, CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)