Беларускі ПЭН абвяшчае старт прыёму заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, выдадзеныя ў 2024 годзе. 

Арганізатары чакаюць творы, што адкрываюць вострыя тэмы, задаюць пытанні часу і ўплываюць на грамадскую дыскусію. Прэмія носіць імя Алеся Адамовіча — пісьменніка і грамадскага дзеяча, які словам змагаўся за свабоду і справядлівасць. 

На прэмію могуць намінавацца:

  • Кнігі
  • Артыкулы ў медыя
  • Падкасты
  • Кіна- і відэапраекты.

Умовы ўдзелу:

  • Права намінаваць творы маюць толькі сябры Беларускага ПЭНа
  • Твор мусіць быць апублікаваны ў 2024 годзе і быць прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці
  • Абмежаванні для аўтараў і аўтарак твораў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў адсутнічаюць.

Дэдлайн: 24 сакавіка.

Падаць заяўку