Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта запрашае на Міжнародную навуковую канферэнцыю “Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, культурныя і гістарычныя сувязі”.
На канферэнцыі плануюцца пасяджэнні ў 5 секцыях:
- Беларусістычная глотадыдактыка: гісторыя, сучасны стан і перспектывы. Да 10-годдзя Майстэрні беларусістычнай глотадыдактыкі
- Беларускія дыялекты ў краінах Еўрасаюза: гісторыя, даследаванне, структура, кантакты
- Альгерд Бахарэвіч — пісьменнік трох рэальнасцей. Да 50-годдзя літаратара
- Беларуская мова
- Беларуская літаратура і культура.
Працоўныя мовы: беларуская, польская, англійская, руская.
Умовы ўдзелу: даслаць заяўку на электронны адрас арганізатараў konferencjakb@gmail.com.
Даты правядзення: 7-8 красавіка.
Лакацыя: Варшава, Факультэт прыкладной лінгвістыкі, Добрая, 55.
Дэдлайн: 24 сакавіка.