Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць збор заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове

Правам намінавання валодаюць самі аўтары/аўтаркі паэтычных кніг, выдавецтвы, сябры журы, сябры аргкамітэта, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ.

Умовы конкурсу:

  • Жанр: паэзія
  • Год выдання: кніга мусіць быць выдадзена ў папяровым або электронным выглядзе або ў фармаце аўдыякнігі паміж 1 студзеня і 31 снежня 2024 года
  • Мова: беларуская
  • Фармат: кніга мусіць быць выдадзена ўпершыню ў папяровым або электронным выглядзе або ў фармаце аўдыякнігі (выдадзенай упершыню лічыцца кніга, палова і больш за палову зместу якой публікуецца ў кнізе ўпершыню).

Дэдлайн: 12 лютага.

Падаць заяўку