Музей Вольнай Беларусі абвяшчае аб прыёме заявак на рэалізацыю культурніцкіх і адукацыйных праектаў у 2025 годзе.

Музей – шматфункцыянальная беларуская прастора ў цэнтры Варшавы, якую штогод наведвае звыш 8,5 тысяч чалавек.

Вы можаце падаць заяўку, калі вы маеце творчыя ідэі, плануеце правесці імпрэзу ці рэалізаваць доўгатэрміновы праект і шукаеце для гэтага зручнае месца. 

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • Беларускія творцы
  • Прадстаўніцы і прадстаўнікі адукацыйных ініцыятыў і грамадзянскіх супольнасцей
  • Усе, хто натхняе беларусак і беларусаў і гатовы падзяліцца сваёй творчасцю ў прасторы музея.

Пераможцы атрымаюць пляцоўку, тэхнічную і інфармацыйную падтрымку ў ажыццяўленні ідэі.

Задаць пытанні або запытаць дадатковую інфармацыю аб умовах супрацы можна, напісаўшы на e-mail: freebelarusmuseum@gmail.com.

Дэдлайн: 15 сакавіка. 

Падаць заяўку