Сінглам “Абдымкі” з Dlina Volny гурт Chernaya Rechka адкрывае новую старонку ў вялікім праекце сумесных песень з самымі рознымі выканаўцамі, часам нечаканымі для прыхільнікаў.

“Я адразу зразумеў, што песня павінна быць на беларускай мове — пра хвалі, якія клічуць у свае абдымкі, бо гэта песня з Dlina Volny! Усё склалася вельмі хутка і атрымалася так арганічна, нібыта мы ўжо запісалі не адзін сумесны альбом”, — распавёў Ігар з Chernaya Rechka.

Дызайн вокладкі ад мінскай мастачкі Кацярыны Хурсевіч — гэта даніна павагі да традыцыйнага беларускага жывапісу.

Слухаць