Сетка культурніцкіх арганізацый краін Усходняга партнёрства ладзіць серыю з пяці вэбінараў “Beyond Imposed Identities – Understanding Current Cultural Dynamics and Resistance in Eastern Europe”.

Вэбінары даследуюць розныя аспекты культурнай дынамікі, культурнага супраціву і (дэ)каланіяльнасці ў Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне праз прэзентацыі экспертаў і дыялог паміж мастакамі, навукоўцамі і культурнымі практыкамі.

Вэбінары прызначаны для мастакоў, актывістаў, навукоўцаў і ўсіх, хто цікавіцца дэкаланіяльнасцю і культурнай дынамікай ва Усходняй Еўропе.

Калі:  кожны другі аўторак, 18:00(CET) 

1.10 — “Дакументацыя вайны і антыкаланіяльны супраціў у сучасным украінскім мастацтве” (Святлана Бедарыева, Украіна)
15.10 — “Гібрыднасць, трансакультуральнасць і прыналежнасць у памежных рэгіёнах Усходняй Еўропы” (Ігар Бабкоў, Беларусь)
29.10 — “Лінгвістычны каланіялізм на перыферыі расійскай калоніі: выпадак Арменіі” (д-р Рафік Сантрасян, Арменія)
12.11 — “Мастацтва і культура як форма супраціву” (Валерыя Барбас і Таццяна Фёдарава, Малдова)
26.11 — Тэматычнае даследаванне: “Рака енчыла, як паранены звер” (Марыя Ярчук, Украіна)

Дзе: анлайн на платформе Zoom 

Рэгістрацыя