Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвесціў новы набор у Школу маладога пісьменніка.

У праграме курса:

  • На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі будуць вучыцца аналізаваць творы папярэднікаў, пісаць свае тэксты, а таксама слухаць сябе ды абмяркоўваць творы сваіх аднагрупнікаў.
  • Сёлета ў Школе выкладаюць Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы.
  • Пастаянныя выкладчыкі дадуць вам асновы тэорыі паэзіі, прозы і паэтычнага перакладу; методыка выкладання ставіць акцэнт на камунікацыі і ўзаемным абмеркаванні вашых тэкстаў з калегамі.
  • Акрамя асноўнага курсу, навучэнцаў чакаюць майстар-класы і спецкурсы ад беларускіх літаратараў, выдаўцоў, навукоўцаў, дызайнераў і мастакоў кнігі.

Калі:  2 лістапада 2024  ―  травень 2025 году па суботах

Дзе: online

Дэдлайн: 25.10.2024

Умовы і рэгістрацыя