У сучасным свеце сацыяльныя сеткі сталі неад’емнай часткай жыцця: больш за 4,7 мільярда чалавек актыўна карыстаюцца сацсеткамі, праводзячы ў сярэднім 2,5 гадзіны ў дзень на розных платформах. Гэта не толькі прастора для зносін, але і пляцоўкі прысутнасці брэндаў, фармавання грамадскай думкі і выбудоўвання стасункаў з аўдыторыяй.
Уменне эфектыўна працаваць з гэтым магутным інструментам не абмяжоўваецца продажамі — сацсеткі дазваляюць фармаваць давер, аб’ядноўваць людзей вакол агульных каштоўнасцяў і натхняць на дзеянні.
Жадаеце стаць часткай гэтага дынамічнага свету? Далучайцеся да бясплатнай адукацыйнай ініцыятывы — SMMNI Online Camp і адкрыйце для сябе сферу digital-маркетынгу.
Каму будзе карысна:
- Пачаткоўцам спецыяліст(к)ам
- Людзям, якія хочуць пачаць SMM-кар’еру
- Тым, хто хоча навучыцца прасоўваць свае праекты на прафесійным узроўні
Вас чакаюць:
- Карысныя веды і навыкі па стварэнні эфектыўных стратэгій у сацыяльных сетках
- Інструменты для стварэння, кіравання кантэнтам, аналітыкі і прасоўвання
- Магчымасць абмеркаваць свае праекты і стратэгіі з экспертамі і іншымі ўдзельнікамі
- Саветы па развіццю асабістага брэнда і пабудове кар’еры ў SMM
Калі: 30 верасня – 8 лістапада па панядзелках і пятніцах (19:00 – 21:00 па мінскім часе).
Удзельнікі(-цы), якія скончылі праграму, атрымаюць сертыфікат і магчымасць супрацоўнічаць са спікеркамі курса.
Дэдлайн падачы заявак: 25 верасня.
Прыярытэт для ўдзелу ў праграме — беларусам і беларускам ва ўзросце 18-25 гадоў.
SMMNI Online Camp рэалізуецца камандай TOP DROP DIGITAL, сумесна з Goethe-Institut у рамках праекта Imagine Y пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.