“Варшаўскі шпацыр” запрашае адразу на 2 экскурсіі напярэдадні Новага Года.

Умовы ўдзелу: Donation + паведаміць пра свой удзел за дзве гадзіны да пачатку праз тэлеграм.

Калядная Старуўка:

  • Згадаеце, дзе і як узнік горад і чаму атрымаў статус сталіцы
  • Пабачыце славуты Каралеўскі замак і ягонае атачэнне
  • Даведаецеся гісторыю вядомай калоны ля замка
  • Пройдзецеся атмасфернымі вулачкамі да Рынкавай плошчы, дзе згадаеце гісторыю галоўнага сімвала Варшавы
  • Убачыце суворае абарончае збудаванне і даведаецеся, дзе жыў стваральнік “Шчаўкунка” і славутая варшавянка — двойчы лаўрэатка Нобелеўскай прэміі
  • Даведаецеся пра адзін з самых драматычных эпізодаў найноўшай гісторыі Польшчы
  • Пагутарыце пра мясцовыя і не надта мясцовыя калядныя традыцыі.

Дата правядзення: 28 снежня, 13:00.

Лакацыя: Варшава, ля калоны Жыгімонта, Krakowskie Przedmieście.

Запісацца праз telegram

Старыя Павонзкі:

  • Згадаеце, як і калі стварыліся могілкі

  • Пабачыце прыгожы касцёл св. Барамэя і даведаецеся пра драматычную гісторыю ягонага пробашча

  • Пабачыце вядомае пахаванне пяці загінулых у 1861 г. і магілы славутых беларусаў, якія знайшлі спачын у варшаўскай зямлі: паўстанцаў, паэтаў, грамадскіх і палітычных дзеячоў.

Дата правядзення: 29 снежня, 12:30.

Лакацыя: Варшава, ля касцёла св. Барамэя, Powązkowska 14.

Запісацца праз telegram