Жаночы праект выконвае традыцыйныя беларускія спевы і спевы памежных славянскіх тэрыторый — Польшчы, Украіны і Літвы.

«Наша ідэя — запаліць як мага больш іскарак, каб агонь беларускай культуры не згас, а перадаваўся ад чалавека да чалавека, нават у выгнанні», — кажа лідарка этна-электроннага дуэта Šuma і кіраўніца праекта SPIEVY Руся.

Як піша «Наша Ніва», кліп зняла каманда студэнтаў Warszawska Szkoła Reklamy у рэзідэнцыі Mochnarte — зусім блізка да мяжы з Беларуссю.