Пад забарону трапілі старонкі ў сацсетках і сайт.

«Праект пераходзіць у рэжым гібернацыі: мы спыняем трансляцыю аўтарскіх шоу і лайвстрымаў, але вы ўсё гэтак жа можаце слухаць сваю любімую хвалю на сайце radioplato.by», — паведамілі аўтары.

Radio Plato — незалежнае грамадскае радыё, якое распавядае пра мясцовую музычную сцэну, праводзіць шоў і публікуе падкасты.