Fem*HUB Bridging Cultures запрашае жанчын з любым узроўнем навыкаў у шыцці, асабліва жанчын з досведам вымушанай міграцыі, далучыцца да тэкстыльнай майстэрні Stoffwechsel.

Падчас Фем*Майстэрні па тэкстылі вы зможаце:

  • Адрамантаваць адзенне замест таго, каб яго выкідваць
  • Навучыцца шыць, адкрыць для сябе перапрацоўку і заняцца творчасцю
  • Прабавіць час у размовах з іншымі жанчынамі.

Арганізатаркі падрыхтуюць швейныя машыны, тканіны, ніткі і ўсё, што вам можа спатрэбіцца.

Мовы: беларуская, украінская, ангельская, нямецкая.

Экспертыза: майстрыца Алена Агарэлышава.

Умовы ўдзелу: удзел вольны, ахвяраванні на падтрымку Fem*HUB вітаюцца.

Даты правядзення: 23 лютага, 13:00 — 17:00.

Лакацыя: Берлін, Fem*HUB Bridging Cultures, Wartburgstr. 41. 

Зарэгістравацца