Прастора MIT Space запрашае на фотавыставу Дар’і Каледы ў Варшаве.

На выставе вы пабачыце аналагавыя працы, якія захоўваюць моманты Мінска 2014 года.

“Гэта выстава — не свята ганарлівасці і не падвядзенне вынікаў. Я проста дзялюся фрагментамі памяці”, — распавядае Дар’я пра сваю выставу “Страчаная фотастужка”. 

Даты правядзення: 13 снежня — 10 студзеня, 12:00 — 19:00.

Лакацыя: Варшава, MIT Space, Stalowa 36.