Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў запрашае на сустрэчы для беларускіх студэнтаў і студэнтак.
Праграма сустрэч:
- Варшава. 21 лютага, 17:00.
Паступленне ў польскія ВНУ.
Падчас гэтай лекцыі вы даведаецеся пра працэдуру паступлення, патрабаванні да дакументаў, стыпендыі, праграмы падтрымкі студэнтаў у Польшчы, а таксама пра магчымыя падводныя камяні.
- Кракаў. 22 лютага, 16:00.
Лекцыя “Палітычныя ідэалогіі мэйнстрыму” разам з Данілам Лаўрэцкім ад Моладзевага Блока.
Гэтая лекцыя дапаможа разабрацца ў ключавых палітычных ідэалогіях сучаснасці, знайсці іх супадзенні і супрацьлегласці, а таксама зразумець, як яны ўплываюць на грамадства і палітыку.
- Люблін. 23 лютага, 16:00.
Лекцыя “Кібербяспека ў сённяшніх часах”.
Паразмаўляеце пра актуальныя пагрозы, бяспеку ў сацсетках, абарону асабістай інфармацыі і ключавыя правілы кібергігіены. Практычныя парады, якія дапамогуць вам заставацца ў бяспецы ў лічбавым свеце.
- Познань. 28 лютага,17:00.
Лекцыя ад Алеся Лагвінца “Еўразвяз – гісторыя поспеху?”
Разберацеся ў гісторыі і структуры Еўразвязу, прааналізуеце яго моцныя і слабыя бакі, а напрыканцы зробіце выснову: Еўразвяз – гэта пра гісторыю поспеху ці ўсё ж такі не?
- Лодзь. 28 лютага, 15:00.
Ініцыятыва “Дарэчывы” распавядзе пра спажыванне псіхаактыўных рэчываў і палітыку зніжэння шкоды.
Як працуе палітыка harm reduction і чаму гэта важна? Пагаворыце пра ўплыў псіхаактыўных рэчываў, сучасныя падыходы да прафілактыкі і дапамогі, а таксама пра тое, чаму зніжэнне шкоды працуе лепш за забароны.