У кнігарні “Кнігаўка” адбудзецца сустрэча з Паўлам Валатовічам, аўтарам кніг “Огромная тень дождевого червя”  і “От Паниковки до Шайбы”.

На сустрэчы Павел раскажа пра тое, як працаваць з успамінамі беларускіх рокераў і аддзяляць праўду ад выдумкі, на што крыўдзяцца музыкі, чаму нерэальна напісаць цалкам праўдзівую біяграфію рок-гурта, якой магла быць біяграфія “Нейра Дзюбеля” насамрэч, і чаму гэтага не адбылося, што не трапіла ў кнігу, чаму не было другой часткі і чаму галоўны фальсіфікатар гісторыі гурта — сам Кулінковіч.

Дзе: Кнігарня “Кнігаўка”, Варшава, ul. Kłopotowskiego 4.

Калі: 6 кастрычніка, 17.30.