Выдавецтва “Янушкевіч” падпісала дамову на выданне рамана амерыканскай пісьменніцы Рэбекі Куанг на беларускай мове. Аўтарка перакладу – літаратуразнаўца Наста Карнацкая.

Амерыканскі часопіс Time уключыў раман Yellowface у спіс “100 кніг, якія трэба прачытаць у 2023 годзе”, а пісьменніца Рэбека Куанг за гэтую кнігу стала лаўрэаткай British Book Awards у намінацыі “Мастацкая проза”.