Ілля Лясун распавёў пра гэта ў LinkedIn, піша devby.io.

Нагадаем, беларускі стартап Vochi — гэта ШІ-рэдактар, які ўмее распазнаваць аб’екты на фота і відэа і накладваць на іх эфекты. Лясун стварыў яго ў 2019 годзе разам з інвесткампаніяй Юрыя Мельнічака і Андрэя Аўсіевіча Bulba Ventures. У 2021 годзе праект набыў Pinterest.

Цяпер Ілля ўзначаліць стартап GRAI. Мяркуючы па апісанні, гэта ШІ-лабараторыя, якая распрацоўвае базавыя мадэлі і новыя спосабы ўзаемадзеяння з музыкай. Ён будзе працаваць над GRAI разам з іншымі сузаснавальнікамі — Дзмітрыем Камароўскім і Андрэем Аўсіевічам.