Нагадаем, сёння, 17 снежня, адзначаецца Дзень беларускага кіно.

Хорар Judgment of the Dead («Суд мёртвых») рэжысёра Андрэя Кашперскага сёлета ўвайшоў у праграму буйнога фестывалю Macabro у Мексіцы.

«У 2023 годзе ў Беларусі быў прыняты закон, які дазваляе ажыццяўляць судовы пераслед памерлых. Праўладная суддзя Аляксандра ініцыюе масавыя судовыя працэсы над спачылымі праціўнікамі рэжыму, каб канфіскаваць іх маёмасць на карысць дзяржавы. Асуджаныя беларусы паўстаюць з мёртвых і ідуць да суддзі…», — гаворыцца ў анонсе фільма.

У галоўнай ролі знялася народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік.